- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пастушкі, Марыя, Юзаф і наванароджанае Дзіцятка – біблейскі сюжэт, момант нараджэння Ісуса Хрыста, расказаны вершам. Вершаваная батлейка Дануты Бічэль – гатовы сцэнар, п’са не толькі для тэатру лялек, а таксама для маладых і дарослых выканаўцаў. Рыфмаваныя ролі, якія лёгка западаюць у памяць, і простая мова дазваляюць выкарыстоўваць п’есу без уступнай адаптацыі. Твор, чытаны па ролях, можа быць дасканалай радыёпастаноўкай, якую з задавальненнем паслухаюць і дзеці, і дарослыя. Нарратарамі пастаноўкі з’яўляюцца Анёлы, якія нясуць у свет навіну пра Нараджэнне Збаўцы. У пастаноўцы таксама задзейнічаны іншыя персанажы, якія прысутныя ў біблейскім сюжэце – Тры Каралі, звяры, цар Ірад, яго прыслужнікі.