Нарадзіўся на Вілейшчыне, аздабляў Ісакіеўскі сабор у Санкт-Пецярбургу. Сяргей Макарэвіч расказвае пра Нікадзіма Сілівановіча
2021-10-22 10:39
У Вілейцы выставачная зала носіць імя Нікадзіма Сілівановіча. У горадзе адна з вуліц названая ў яго гонар. Дык за што Сілівановіча так шануюць у Вілейцы?
Пра таленавітага земляка ў новым выпуску блога «Вілейка. Жывая гісторыя» расказвае краязнаўца і журналіст Сяргей Макарэвіч.
Сілівановіч нарадзіўся ў вёсцы Цынцавічы на Вілейшчыне ў 1834 годзе. Спачатку вучыўся ў Маладзечне ў пяцікласнае вучылішча для дваран.