- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Хутка ўсім будзе кірдык...» Карэспандэнт "Народнай волі" наведаўрынак на стадыёне "Дынама", каб паглядзець, як працуюць індывідуальныя прадпрымальнікі пасля Новага года. Афiцыйна іпэшнiкi пачалi забастоўку яшчэ 1 студзеня. Выйсцi на працу плануюць не раней 15 студзеня. Чакаюць нейкiх рашэнняў урада, пратэстуюць супраць прэзiдэнцкага ўказа, якi забараняе iндывiдуальным прадпрымальнiкам мець наёмных работнiкаў, якiя не даводзяцца блiзкiмi роднымi. На "Дынама" адпраўляюся за дзень да агульнанацыянальнага страйку прадпрымальнiкаў 10 студзеня. Было цiкава паслухаць людзей напярэдаднi акцыi, высветліць iх настрой. Тым больш што раней розныя лiдэры прадпрымальнiкаў давалi такiя ж розныя лiчбы тых, хто ўжо бярэ ўдзел у забастоўцы. Хтосьцi казаў пра 70 працэнтаў, нехта пра 60, трэцiя - пра 40.