- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь ў сэрцы Цяпер яны - стваральнік і нязменны лідэр Беларускага Народнага Фронту (зараз - Кансерватыўна-Хрысціянская партыя - БНФ) Зянон Пазьняк і яго верная сябрына, жонка Галіна Пазьняк (Вашчанка) - далёка ад Беларусі. Але сэрцы гэтых нязломных, палымяных патрыётаў належаць Бацькаўшчыне, б'юцца дзеля яе. Дзеля яе незалежнасці і будучыні - кожны іх крок, кожны дзень, цалкам і поўнасцю аддадзены Беларускай справе, набліжэнню светлага дня роднай зямлі. Аб шляху да Адраджэнцкага руху напрыканцы XX стагоддзя тады яшчэ зусім звычайнай, далёкай ад палітыкі жанчыны-інтэлігенткі, аб бурлівых гістарычных падзеях той пары і далейшых гадоў Галіна ПАЗЬНЯК распавядае ў кнізе 'БЕЛАРУСЬ У СЭРЦЫ'. Сёння 'Народная воля" пачынае знаёміць чытачоў з успамінамі шаноўнай Галіны Фёдараўны. Кніга з прадмовай Зянона Станіслававіча, спадзяемся, будзе цікавай для нашага чытача