- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новым кіраўніком офіса АБСЕ ў Мінску стаў нямеші дыпламат Ханс-Йохан Шмідт Ханс-Йохан Шмідт пачаў дыпламатычную кар'еру ў 1979 годзе. Працаваў у Егіпце, Конга і ЗША. У 1992 годзе атрымаў пасаду намесніка падраздзялення аддзела еўрапейскіх адносін у МЗС Германіі. 3 1996-га па 1998 год працаваў намеснікам генеральнага консула, з 1998-га па 2000 год - генеральным консулам Пасольства Германіі ў Санкт-Пецярбургу. У 2000 годзе быў прызначаны на пасаду намесніка кіраўніка пасольства Германіі ва Украіне. Да прызначэння ў Мінск узначальваў аддзяленне культурных сувязяў у МЗС Германіі. Свабодна валодае англійскай, французскай і рускай мовамі. "Такія арганізацыі, як АБСЕ, - добры форум, што дае Беларусі ўсе магчымасці, каб палепшыць стасункі з іншымі краінамі, паглыбіць супрацоўніцтва і, у прыватнасці, палітычны дыялог", - заявіў у эксклюзіўным інтэрв'ю БелаПАН новы кіраўнік мінскага офіса Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе германскі дыпламат Ханс-Йохан Шмідт.