- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь упершыню прыме кантынентальныя гульні па канькабежным спорце. Прычым чэмпіянат з’яўляецца гістарычным, паколькі гэта апошнія спаборніцтвы, у якіх пераможца будзе вызначацца па суме класічнага мнагабор’я. Турнір збярэ лепшых спартсменаў больш як з 15 еўрапейскіх краін, у прыватнасці, у Беларусь прыедуць лепшыя канькабежцы з Галандыі, Італіі, Германіі, Нарвегіі, Расіі, Чэхіі. У якасці ганаровых гасцей запрошаны славутыя канькабежцы: прызёр Алімпійскіх гульняў 1988-га і 1994 гадоў, шматразовы чэмпіён свету Ігар Жалязоўскі, чэмпіён Еўропы 1965 года Эдуард Матусевіч, алімпійская чэмпіёнка-2006 Святлана Журава, алімпійскі чэмпіён-1984 Сяргей Фокічаў, алімпійскі чэмпіён-1988 Мікалай Гуляеў, прызёр Алімпійскіх гульняў 1972-га і 1976 гадоў, заслужаны трэнер Валерый Муратаў. Кантынентальнае першынство наведае таксама і адзіная шасціразовая алімпійская чэмпіёнка ў гісторыі канькабежнага спорту Лідзія Скоблікава.