- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як тут не ўзгадаць бальшавіцкага правадыра У.Леніна, адна з прац якога называецца “Шаг вперед, два шага назад”. Ці ж не так крочыць Беларусь? Яшчэ ў 2015 годзе мы павінны былі мець сярэдні заробак у 1000 долараў. Мінуў год, і нам ужо абяцаюць толькі 500 “зялёных”, вядома ж, у эквіваленце. Ну ці ж не па-ленінску: два крокі наперад, адзін – назад? А калі быць больш дакладным, то два крокі назад. Для разумных людзей усё зразумела: нельга чакаць іншага ў краіне, дзе і па сённяшні дзень пануе бальшавіцкая ідэалогія, дзе працягваюць ставіць помнікі Леніну, чалавеку, крывавы эксперымент якога на пачатку мінулага стагоддзя абярнуўся мільёнамі ахвяр.