- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У свой час Уладзімір Маякоўскі, названы Сталіным найлепшым і найталенавіцейшым паэтам савецкай эпохі, настойліва раіў юнакам «делать жизнь с товарища Дзержинского». У 1927 годзе гэты заклік успрымаўся з уласцівым таму часу энтузіязмам – як і плакатныя вершы таго самага аўтара пра «чырвонаскурую пашпарціну» і самыя непрамакальныя ў свеце савецкія галёшы. Яшчэ нядаўна здавалася, што якраз галёшы з усяго вышэйназванага самыя жывучыя – і пашпартоў тых даўно няма, і гарласты паэт сам сябе надзейна пахаваў пад пірамідай рыфмаваных лозунгаў. Нават «бронзы мнагапуддзе» і тое не ўстаяла – помнік Дзяржынскаму на Лубянцы знеслі і адправілі на пераплаўку.