- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бог у чалавечым целе прыйшоў у гэты свет у Бэтлееме. Сёння, пасля дваццаці стагоддзяў, Ён таксама прыходзіць да нас. А як жа мы самі? Ці гатовыя мы Яго прыняць? Мы, людзі XXI стагоддзя, усё больш абмяжоўваючыся сваімі інтарэсамі, пошукам прыемнасцяў, імкненнем да ўлады і багацця, давяраючы дасягненням розуму, развіццю навукі і тэхналогіі, – ці можам мы з пакораю прыняць праўду ўцелаўлення Бога? Ці можам дапусціць, што сярод нас з’яўляецца сам Бог? Гэтыя і падобныя пытанні ўзнікаюць кожны дзень. Сучасны свет, а асабліва Еўропа, усё больш секулярызуецца, адмаўляецца ад Бога і хрысціянскіх каштоўнасцяў. Прымаюцца супярэчныя Божаму закону і духу Евангелля законы.