be
pdf

Народная Воля 103-104

Калі ў Беларусі не адбудуцца дэмакратычныя рэформы, Злучаныя Штаты Амерыкі зоймуць цвёрдую пазіцыю. Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў і прэс-сакратар кампаніі Аляксандр Атрошчанкаў здзейснілі працоўную паездку ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Падчас паездак прадстаўнікі “Еўрапейскай Беларусі” правялі “круглы стол” у Дзяржаўным дэпартаменце па сітуацыі ў Беларусі, сустрэліся з намеснікам памочніка Дзяржаўнага сакратара Дэнам Расэлам. Адбыліся таксама сустрэчы ў кангрэсе ЗША, з прадстаўнікамі міжнародных фондаў, праваабаронцамі і беларускай дыяспарай. "На сустрэчах мы расказвалі аб сітуацыі ў Беларусі і вакол яе, аб новай палітыцы Еўрапейскага Саюза ў адносінах нашай краіны і аб тым, якія памылкі былі дапушчаныя падчас яе рэалізацыі. Мы гаварылі, што, нягледзячы на крокі, якія Еўропа зрабіла насустрач рэжыму, не назіраецца ніякага прагрэсу ў галіне правоў чалавека, што ў Беларусі ёсць палітвязні, працягваецца прыгнечанне свабоды слова і свабоды сходаў Вельмі ўзрадавала тое, што цікавасць да Беларусі з боку Амерыкі застаецца на высокім узроўні, што развіццё сваіх адносін з Беларуссю ЗША ставяць у прамую залежнасць ад павагі правоў чалавека ў нашай краіне", - распавёў Аляксандр Атрошчанкаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009-07-07
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2009 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org