- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гродзенец Віктар Быстрыцкі, страціўшы працу, доўгі час нікуды не мог уладкавацца ў сваім горадзе і паспрабаваў шчасця ў Польшчы... Віктару Быстрыцкаму 54 гады. Жанаты, мае дачку-студэнтку, якая вучыцца за мяжой. Працаваў на гродзенскім мэблевым прадпрыемстве “ЗОВ-мэбля” інжынерам. Аднак два гады таму, калі на прадпрыемстве пачаліся рознага кшталту пературбацыі і быў арыштаваны ўласнік, спадар Віктар і яго жонка Наталля трапілі пад скарачэнне. “Я больш за месяц штодня шукаў працу ў інтэрнэце, хадзіў па розных прадпрыемствах і канторах, каб хоць за нешта зачапіцца, але зразумеў, што без знаёмства і блату нічога не атрымаецца. Калі і прапаноўвалі працу, то з такім заробкам, за які сям’ю не ўтрымаць, – згадвае спадар Віктар.