- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ды так, што ад прэсінгу ўлад выбары-2008 ператвараюцца ў фарс Лляксандр Мех не схіляецца... Звольнены з працы член АДС Аляксандр Мех напісаў скаргу на дзеянні старшыні Кобрынскога КДБ Андрэя Басько і свайго непасрэднага начальніка Уладзіміра Галашкі. Што,былы кіраўнік дзяржавы, намінант на Нобелеўскую прэмію, доктар навук, прафесар, членкарэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Станіслаў Шушкевіч не цягне на шараговага сябра акруговай выбарчай камісіі? У пазамінулых нумарах "Народнай волі" мы падрабязна расказалі пра скандал, які меў месца ў Кобрыне. інжынера Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў, сябра Партыі БНФ Аляксандра Меха звольнілі з працы за тое, што ён меў намер удзельнічаць у парламенцкіх выбарах ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл. Афіцыйна - з Мехам проста не падоўжылі працоўны кантракт. На самай жа справе Аляксандру Меху прапанавалі: не здымеш сваю кандыдатуру, — пазбавішся працы. Гутарку, якую з Мехам праводзіў старшыня Кобрынскага КДБ Андрэй Басько і начальнік Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз" Уладзімір Галашка, Аляксандр запісаў на мабільны тэлефон. Потым яна трапіла на старонкі "Народнай волі" і ў інтэрнет. Адмаўляцца ад відавочнага не было як.