- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Падобныя дзеянні я зазнаў у дзяцінстве ад нацыспкіх эсэсацаў» Як вядома, 10 студзеня 2008 года пасля мітынгу прадпрымальнікаў на прыступках у пераходзе ля універсама "Цэнтральны" супрацоўнікамі міліцыі быў жорстка збіты 18-гадовы студэнт Артур КУЦЫХА. Пасля гэтага юнаку заламілі рукі за спіну і адвезлі ў Маскоўскі РАУС. Разам з ім затрымалі хлопца і дзяўчыну, якія спрабавалі яго абараніць. Іх таксама адвезлі ў РАУС. Па патрабаванні бацькоў з РАУСа была выкліканая медыцынская дапамога, пацярпелага даставілі ў Бальніцу хуткай дапамогі, дзе яму паставілі дыягназ 'чэрапна-мазгавая траўма, узрушэнне галаўнога мозгу". 12 снежня 2007 года падчас правядзення акцыі ў абарону Незалежнасці Беларусі ў ваколіцах вул. Я.Купалы і ракі Свіслач быў па-зверску збіты 19-гадовы Зміцер ФЕДАРУК ды іншыя маладыя людзі. Зміцера Федарука байцы спецназу ўдарылі ў твар, спіхнулі на прыступкі, а калі той зваліўся, некалькі байцоў збівалі яго нагамі. Пасля вышэйзгаданых падзей З.Федарука даставілі ў 9-ю Клінічную бальніцу г.Мінска. іншыя пацярпелыя былі адвезены ў 6-ю Клінічную бальніцу.