- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Днямi старшыня Цэнтрвыбаркама Лiдзiя Ярмошына выказала сваё стаўленне да датэрмiновага галасавання. Упрыватнасцi, яна зазначыла: "Я лiчу датэрмiновае галасаванне прагрэсiўнай мерай,вельмi зручнай для выбаршчыкаў. Усiлу таго,што гэта - магчымасць удзельнiчаць у выбарах усiм,нават у каго нядзеля занятая пад iншыя важныя справы. Таму я за тое, каб гэты iнстытут захоўваўся,тым больш што ён мае месца быць у тым лiку ў такiх "эталонах дэмакратыi",як,напрыклад,3лучаныя Штаты Амерыкi,дзе практыкуецца датэрмiновае галасаванне ад 3 да 45 сутак. Я лiчу, што гэта зручна i павiнна прымяняцца". "Народная воля" пацікавілася,а што думаюць на гэты конт самыя розныя людзі. Вы згодны са сцвярджэннем Ярмошынай, што датэрміновае галасаванне ва ўмовах Беларусі - прагрэсіўная мера?