- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Глядзім «Белсат»! "Белсат" - першы беларускі незалежны спадарожнікавы тэлеканал - у ліпені стаў больш даступным для беларусаў, дзякуючы пашырэнню вяшчання на другі спадарожнік. Цяпер, акрамя "Астры", "Белсат" можна глядзець і праз "Сірыус". 3 ліпеня інфармацыйная перадача "Белсата" "Аб'ектыў" выходзіць у прамы эфір са студыі. Працоўны дзень на "Белсаце" пачынаецца ў 8 гадзін раніцы. Гэтай парою ў рэдакцыю навіннай перадачы "Аб'ектыў" у цэнтры Варшавы прыходзяць выдаўцы (выпускаючыя рэдактары). Менавіта яны падбіраюць тэмы навін да зборкі (планёркі), на якую праз гадзіну прыйдуць журналісты. У калектыве "Аб'ектыва" толькі адзін паляк, і той размаўляе па-беларуску так добра, што шмат хто з беларусаў пазайздросціць. У Беларусі таксама пачынаецца праца. Карцінка і гук для тэле-сюжэтаў прыходзяць ад незалежных журналістаў, якія супрацоўнічаюць з "Белсатам". Карэспандэнты "Белсата" працуюць таксама ў Вільні, Празе і Кіеве. Няма яшчэ 9 гадзін, а ў рэдакцыі навін пачынаюць з'яўляцца журналісты. Разам з двума выдаўцамі яны абмяркоўваюць план сённяшніх выданняў навін, якіх тры: у 18 гадзін, у 21 і апоўначы. Рэдактары размяркоўваюць тэмы.