- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«БЕЛСАТ»: погляд у заўтра У адным з папярэдніх нумароў "Народнай волі" было апублікавана інтэрв'ю з вядучым інфармацыйнай перадачы "Аб'ектыў" тэлеканала "Белсат" Алесем ЗАЛЕЎСКІМ. Навіны - важная частка тэлевізійнай праграмы, але не адзіная. Чым запоўнена рэшта тэлепрасторы "Белсата" і хто яе напаўняе? За вытворчасць і закуп праграм адказвае праграмны аддзел "Белсата". Адна зяго супрацоўніц - Вольга ДАНІШЭВІЧ, выпускніца Беларускага гуманітарнага ліцэя. Яна вядома гледачам "Белсата" як вядучая музычнай перадачы "Запальнічка, ці Відэабойка". Але не толькі. Нядаўна менавіта яна разам з салістам Ю 48 вяла канцэрт лаўрэатаў фестывалю музыкі маладой Беларусі "Басовішча-2008", што адбыўся ў Гарадку недалёка ад Беластока. - Чым, акрамя "Запальнічкі", ты, Вольга, займаешся на "Белсаце"? - Я працую вядучым рэдактарам у праграмным аддзеле. Большасць нашых перадач выходзіць цыкламі, маючы сталы дзень і гадзіну ў сетцы транслявання. Напрыклад, кожны аўторак пасля галоўнага выпуску "Аб'ектыва" можна пабачыць адзін з нашых дакументальных фільмаў. За вытворчасць перадач адказваюць рэдактары, якіх у аддзеле пяць, і кожны курыруе некалькі цыклавых перадач. Інакш кажучы, мы кантралюем вытворчасць перадач ад моманту ўзнікнення ідэі да поўнай іх падрыхтоўкі, удзельнічаем у стварэнні канцэпцыі.