be
pdf

Народная Воля 124-125

10 мільёнаў тон не будзе... Па меркаванні спецыялістаў і кіраўніцтва Мінсельгасхарча, менавіта гарачыня сёлетняга лета не дазволяць у поўнай ступені выканаць прагнозныя паказчыкі па намалотах. Меркавалася атрымаць 10, а то і болей мільёнаў тон збожжа, а вымалёўваецца лічба ў 8 мільёнаў тон. Можа, будзе крыху болей, калі на фінішы ўборачнай ўдасца пазбегнуць страт, калі не абрынецца неба і не пралье на налітае калоссе лівень, як гэта здарылася ў некаторых рэгіёнах Нямеччыны і Польшчы. На ўчарашні дзень (9 ліпеня) хлебаробы краіны ўбралі зерневыя і зернебабовыя культуры амаль з 85 працэнтаў усяго зерневага кліна. Пры гэтым намалочана збожжа 6 мільёнаў 174 тысячы тон. Ясна, што запаветныя 10 мільёнаў тон наўрад ці ўдасца атрымаць, ды і ўраджайнасць у параўнанні з мінулым годам яўна не тая, мінусуе на 9 цэнтнераў. Як бы там ні было, Беларусь будзе з хлебам. Улічваючы, што на сусветным рынку адчуваецца дэфіцыт збожжа і цэны на таварных біржах рэзка пайшлі ўгору, наш таваравытворца мог бы толькі ўзрадавацца, бо ўсё адно будзе лішак таварнай масы, якую можна прадаць па выгаднай цане. Але і тут не ўсё ясна, паколькі фуражнае зерне (а яно ў нас дамінуе) гэтак не каціруецца на рынку, як харчовае. Самім, па ўсёй верагоднасці, прыйдзецца купляць пшаніцу цвёрдых гатункаў для вытворчасці макароны ў Казахстане.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-08-10
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2010 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org