- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, на сёлетніх парламенцкіх выбарах у склад выбарчых камісій уключана 1237 чалавек. 3 іх толькі 47 -прадстаўнікі апазіцыі. "Народная воля" вырашыла пацікавіцца меркаваннем прадстаўнікоў грамадскасці: Ці адкрывае такі расклад сіл шлюзы для фальсіфікацыі вынікаў галасавання? Алесь БЯЛЯЦКІ, старшыня зліквідаванага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна": - На жаль, тое, як адбывалася фарміраванне выбарчых камісій, яшчэ раз пацвярджае, што выбарчы працэс у Беларусі застаецца закрытым для шырокай грамадскасці. I, канечне, у такім выпадку шлюзы для фальсіфікацыі вынікаў галасавання адкрытыя. Таму што пры ўмовах, якія стварыліся, нішто і ніхто не можа стрымаць камісіі ад парушэння выбарчага заканадаўства і напісання тых вынікаў галасавання, якія будуць спушчаныя "зверху". Гэта значыць, што будучыя выбары пройдуць, як і ўсе папярэднія. I для Беларусі гэта сапраўдная катастрофа.