- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Андрэй Саннікаў: «Сваёй адмовай у правядзенні акцыі ўлада засведчыла тое, што датычна да знікнення людзей...» Беларуская апазіцыя звярнулася ў Мінгарвыканкам з заяўкай аб правядзенні акцыі “Патрабуем міжнароднага расследавання” адразу пасля таго, як на расійскім тэлеканале НТБ выйшлі ў эфір фільмы “Хросны бацька” і “Хросны бацька-2”, дзе ішла гаворка пра магчымую датычнасць да знікненняў Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Дзмітрыя Завадскага прадстаўнікоў вышэйшай беларускай улады. Мэта мерапрыемства — прыцягненне да праблемы палітычных знікненняў увагі беларускай і міжнароднай грамадскасці. Як і чакалася, адказ з Мінгарвыканкама прыйшоў адмоўны — сталічныя ўлады акцыю забаранілі. “У сераду вечарам я наведаў Мінгарвыканкам, з тым каб даведацца, ці дазволілі нам правядзенне акцыі, — распавёў адзін з яе заяўнікаў Віктар Івашкевіч. — Канкрэтнага адказу я не атрымаў. У Мінгарвыканкаме паведамілі, што адказ на заяўку адправілі поштай, а што напісана там — не памятаюць. (Смехатура, праўда? — Рэд.). Ліст з Мінгарвыканкама мы атрымалі толькі 12 жніўня. У ім напісана, што акцыя забаронена, бо быццам бы неналежным чынам аформлена заяўка на яе правядзенне. Але гэта неканкрэтны адказ, бо ў ім не напісана, якую менавіта памылку дапусцілі заяўнікі...