- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 2004 годзе кандыдатамі ў дэпутаты вылучаліся 692 грамадзяніны, у 2008-м - 365. Палітычная актыўнасць знізілася амаль у два разы. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Яр-мошына лічыць, што 'зніжэнне ак-тыўнасці пры вылучэнні кандыдатаў ад-былося з-за натуральных прычын. Гэта не навязаная кімсьці воля, а адпаведнае сацыяльна-палітычнае развіццё грамад-ства'. Мы вырашылі ўсё ж высветліць мер-каванне на гэты конт іншых вядомых людзей і задалі ім пытанне: Чаму рэзка знізілася колькасць прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат у параўнанні нават з 2004 годам? Леанід НЕВАР, магчымы кандыдат у дэпутаты па Рэчыцкай акрузе: - Чаму зменшылася колькасць удзельнікаў выбарчай кампаніі? Таму што людзі разупэўніліся ў тым, што ў Беларусі ўвогуле ёсць вы-бары. Праз гэты механізм чыноўнікі папросту праводзяць у парла-мент сваіх людзей. Вось вам прыклад. Нядаўна ў Рэчыцы я сустра-каўся з прадстаўнікамі АБСЕ. Напярэдадні сустрэчы са мной яны размаўлялі з кандыдатам ад улады Алай Ісатчанка, якая працуе ў Рэ-чыцкім райвыканкаме. I яна ўпэўніла прадстаўнікоў АБСЕ, што "праўладнай" не з'яўляецца, што ідзе ў парламент сама па сабе як незалежны кандыдат. Вось такія падманы і адбіваюць усялякую ахво-ту ўдзельнічаць у выбарах. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)