- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Свабода!!! У Беларусі не засталося палітзняволеных. Услед за Аляксандрам Казуліным на волю выйшлі асуджаныя пасля студзеньскай акцыі прадпрымальнікаў Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч. Першыя дні на волі - якія яны? Андрэй КІМ: «Многія людзі носяць маскі» Нагадаем, што ў красавіку Андрэй Кім быў асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі, адбываў пакаранне ў бабруйскай калоніі. Як і Казулін, ніякіх указаў пра памілаванне Кім не бачыў. Ніякіх прашэнняў аб памілаванні кіраўніку дзяржавы не пісаў... Пасля сямімесячнага прабывання за кратамі Андрэй выглядае больш-менш бадзёра, хаця турма здароўя яму не надала: у хлопца пагоршыўся зрок, і абвастрыліся хваробы страўніка... - Андрэй, давай вернемся да абвінавачвання, згодна з якім ты апынуўся за кратамі. Пасля сямі месяцаў прабывання ў "месцах не такіх аддаленых" стаўленне да прысуду не змянілася? - Не, не змянілася. Абвінавачванне абсалютна бязглуздае, смешнае і не адпавядаючае рэчаіснасці. Крымінальная справа супраць мяне была ўзбуджана з адзінай мэтай - пасадзіць. Я ведаю, што ў КДБ супраць мяне была заведзена аператыўная справа і ў той момант, калі, на думку службістаў, там накапілася дастаткова фактаў для маёй "пасадкі", справе далі ход. Тым не менш спадзяванне на апраўдальны прысуд было. Калі памятаеце, зімой выпусцілі з-за кратаў некаторых "палітычных", і ў мяне быў спадзеў, што гэтая хваля можа дакаціцца і да мяне. Але я застаўся за кратамі. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)