- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Цукровай вайны" не было б, калі б не цукар-сырэц, які Беларусь закупляла і закупляе ў краінах Лацінскай Амерыкі, — сцвярджаюць спецыялісты. Цукар-сырэц мы куплялі па 25 цэнтаў за кілаграм, перапрацоўвалі (растваралі, выпарвалі, фільтравалі) і прадавалі за 28 цэнтаў — у Эстонію, за 45 цэнтаў — у Расію, а на ўнутрыбеларускім рынку салодкі прадукт ідзе па 90(!) цэнтаў за кілаграм. Бураковы цукар вельмі дарагі і ў Беларусі, і ў Расіі. Значна прасцей і танней закупляць у той жа Бразіліі (куды вельмі добра ідуць нашы калійныя ўгнаенні) сырэц, рабіць з яго цукар і прадаваць у чатыры разы танней, чым бураковы. Але калі дзейнічаць толькі па гэтай схеме, то нашы калгасы спыняць вырошчванне цукровых буракоў — хіба што сям-там будуць сеяць на свае асабістыя патрэбы. У 2005 годзе беларускія цукровыя заводы вырабілі 864 тысячы тон цукру-пяску, прьгаым 444 тысячы тон з гэтага аб'ёму — з бразільскай сыравіны. У параўнанні з тым жа 1995 годам аб'ёмы вытворчасці цукру выраслі аж у 6 разоў(!). Але спецыялісты болын знакавай называюць іншую лічбу: да развалу Савецкага Саюза (у 1990 годзе) беларуская цукровая галіна вырабляла 347 тысяч тон цукру — гэта, відаць, і ёсць сапраўдныя аб'ёмы, якія галіна здольная выпрацоўваць з уласных цукровых буракоў. Для чаго ведаць усе гэтыя прапорцыі? Ды ўсё проста: за тое, што вырашчана і выраблена ў Беларусі (цукровыя буракі), мы не павінны плаціць аніякай пошліны пры пастаўках у Расію, а вось за тавар з "трэціх краін" — па поўнай праграме.