- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Купляйце беларускае! Міністэрства эканомікі Беларусі абмежавала памер гандлёвай надбаўкі пры фарміраванні цэн на імпартныя тавары. Як паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-службу Мінэканомікі, новы парадак ужо зацверджаны суадноснай пастановай міністэрства, якая ўступіць у сілу праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання (у аўторак дакладная дата апублікавання яшчэ не была вядома. - Аўт.). Пастановай удакладнены пералік расходаў, якія ўключаюцца імпарцёрамі пры фарміраванні адпускных цэн на тавары замежнага паходжання. Дакументам вызначана, што гранічны ўзровень гандлёвай і аптовай надбавак для імпартных тавараў павінен суадносіцца ўзроўню надбавак на тавары айчыннай вытворчасці. Пастанова вызначае таксама, што гранічная надбаўка на імпартныя тавары дзеліцца па дамоўленасці бакоў на ўсіх юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі замежнага тавару, уключаючы імпарцёраў. Пры гэтым імпарцёры рэалізуюць тавары па адпускным кошце з забіраннем аптовай надбаўкі, узровень якой вызначаецца па дамоўленасці бакоў, зыходзячы з устаноўленых гранічных гандлёвых і аптовых надбавак. Памер гранічнай гандлёвай надбаўкі складае максімум 30 працэнтаў (пры рэалізацыі ў рознічнай сетцы і ў аб'ектах грамадскага харчавання) і 20 працэнтаў. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)