- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Спыніцеся, русіфікатары! I ўсё ж многія нашы чыноўнікі не хочуць беларусамі звацца. Яны аж са скуры вылузваюцца, імкнучыся русіфікаваць усё, што можна русіфікаваць. Хто з мінчан не звяртаў увагу на надпіс над галоўным уваходам у адміністрацыю Кастрычніцкага раёна. Хоць бы прадубліравалі па-беларуску. Куды там! Няма ў нас ні беларускага алфавіта, ні беларускай мовы. Ёсць толькі русский язык. I гэта ўлада?! Так і хочацца спытацца: чыя яна? Маскоўская? Расійская? Літаральна ў нейкай сотні метраў адзін з адміністрацыйных будынкаў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Зноў жа: на ўсю шырыню цэнтральнага ўваходу — рускамоўная шыльда. Герб беларускі, а ўсё астатняе - на мове суседняй краіны. I мы хочам, каб нехта нас паважаў, лічыў беларусамі? Ды што і казаць, вытручваюць з нас наша, беларускае, на кожным кроку. Вытручваюць у садках і школах, каледжах і інстытутах... Зірніце на шыльду аднаго з карпусоў навучальнай установы: "Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники". Прабачце, які ён беларускі, які ён дзяржаўны, калі ўжо сустракае абітурыентаў на мове чужой краіны?