- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грошы ў абмен на дэмакратычныя выбары Ці пагодзяцца на гэта беларускія ўлады? Ацаніўшы ход парламенцкіх выбараў у Беларусі, Еўрасаюз гатовы перагледзець санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і павялічыць дапамогу краіне. Пра гэта гаворыцца ў заяве міністраў замежных спраў краін ЕС, прынятай на пасяджэнні ў Бруселі. У дакуменце вітаецца вызваленне ўсіх палітзняволеных як выкананне адной з умоў, якая дазволіць ЕС перагледзець санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і паступова аднавіць адносіны з Беларуссю. Савет Еўрасаюза нагадвае, што дэмакратычнае правядзенне парламенцкіх выбараў 28 верасня — чарговая магчымасць паказаць павагу да дэмакратычных каштоўнасцяў. Кіраўнікі МЗС краін ЕС спадзяюцца, што гэтыя выбары "будуць плюралістычнымі і прадэманструюць рэальны прагрэс Беларусі на шляху павагі міжнародных еўрапейскіх норм". (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)