- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як адзначаюць многія расійскія і беларускія аналітыкі, трохдзённыя перамовы ў Сочы не далі Аляксандру Лукашэнку бачнага плёну. Так і засталося вісець у паветры пытанне пра кампенсацыю Беларусі наступстваў падатковага манеўру. Гэта азначае, што Масква стаіць на сваім: эканамічныя прэферэнцыі – толькі калі Мінск пойдзе на прасунутую, як назваў яе прэм’ер РФ Дзмітрый Мядзведзеў, інтэграцыю. А калі наўпрост – на мяккае, павольнае паглынанне, бо не можа быць раўнапраўнай інтэграцыі з імперыяй. Лукашэнка выдатна разумее, што, калі пагадзіцца на ўступкі, то ўсходняя суседка струшчыць наш суверэнітэт і не падавіцца. Таму і ўпёрся. І будзе ўпірацца, бо нічога болей каштоўнага, чым суверэнітэт, для нацыі няма. Але фішка ў тым, што маскоўскі цар можа доўга гуляць з Беларуссю, як кот з мышкай. Для Крамля інкарпарацыя – не крытычнае на сёння пытанне, бо па вялікім рахунку саюзніца і так выконвае ролю плацдарма.