- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Важна, як будуць праходзіць выбары, а не якія будуць вынікі "Наш погляд на выбары будзе базіравацца на ацэнцы выбарчага працэсу, а не на выніках выбараў", - заявіў у інтэрв'ю беларускай службе Радыё Свабода Часовы Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан МУР. Амерыканскі дыпламат зазначыў, што ў Беларусі ёсць "шэраг асоб і арганізацый, якія паслядоўна выказваюцца за байкот выбараў незалежна ад абставін". Тэта іх права, беларусы павінны самі вырашыць, хочуць яны ўдзельнічаць у выбарах ці не, - сказаў Дж.Мур. - Калі верыць у тое, што палітычным партыям адведзена важная роля ў Беларусі, я лічу, што яны павінны самасцвярджацца як мага больш актыўна, асабліва ў час выбараў". Гаворачы аб адмене санкцый ЗША ў адносінах да Беларусі, дыпламат нагадаў, што на мінулым тыдні ў адказ на вызваленне трох апошніх зняволеных Міністэрства фінансаў ЗША на паўгода змякчыла абмежавальныя меры ў адносінах да беларускіх прадпрыемстваў - "Лака-фарба" (Ліда, Гродзенская вобласць) і "Полацк-Шкловалакно". "Для наступных захадаў мы чакаем значнага паляпшэння выбарчага працэсу ў Беларусі, - сказаў Дж.Мур. - Улада мае шанс прадэманстраваць такое паляпшэнне на выбарах у канцы гэтага месяца. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)