- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча распаўаодзіла яго зварот да беларускага народа з нагоды маючага адбыцца рэферэндуму. Аляксандр Мілінкевіч: Маці-Радзіма патрабуе нашай абароны, чыстай веры, шчырай любові і гарачых сэрцаў! Дарагія суайчыннікі! Прыйшоў час, калі ад кожнага з нас залежыць наша будучыня. У найбліжэйшыя месяцы нам прыйдзецца вырашыць, ці будзе далей існаваць наша Радзіма - родная Беларусь, ці мы станем ускраінай іншай краіны-суседкі Расіі. Цяперашні кіраўнік Беларусі доўга гуляў у інтэграцыю, бо надзвычай хацеў стаць самадзержцам "усяе Русі". І дагуляўся. Плануецца рэферэндум па стварэнні так званай Саюзнай дзяржавы. Гэта не будзе аб'яднанне роўньгх. Наш лёс стане вырашаць "саюзнае" кіраўніцтва, дзе ў нас будзе нашмат менш галасоў, чым у суседзяў Зноў па дазвол на ўсё будзем ехаць на паклон у сталіпу Расіі. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)