be
pdf

Народная Воля 146-147/2006

Разгляд касацыйнай скаргі экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна калегіяй Мінскага гарадскога суда адбудзецца 19 верасняў 10 гадзін Як паведамляе прэс-служба А.Казуліна, у дадатак да пададзенай скаргі адвакатам Ігарам Рынкевічам і Аляксандрам Казуліным будуць пададзены вялікія дадатковыя касацыйныя скаргі. Абарона і А.Казулін патрабуюць удзелу абвінавачанага ў разглядзе справы судом касацыйнай інстанцыі. У паведамленні прэс-службы зазначана, што паколькі ніякіх скаргаў на прыгавор суда першай інстанцыі ад пацярпелых і касацыйнага пратэсту пракуратуры не паступіла, то суд касацыйнай інстанцыі можа або спыніць справу, або змякчыць пакаранне. Абарона па-ранейшаму патрабуе адмяніць прыгавор, а справу спыніць з-за адсутнасці ў дзеяннях АКазуліна склацу злачынства. Нагадаем, што 6 ліпеня 2006 года Аляксандр Казулін быў прызнаны судом Маскоўскага раёна Мінска "вінаватым у наўмысных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца прымяненнем насілля і знішчэннем чужой маёмасці, звязаных з супраціўленнем асобе, якая прадухіляе хуліганскія дзеянні, здзейсненыя паўторна...", і на пацставе ч. 2 артыкула 339 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК "Народная Воля"
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2006-09-14
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК "Народная Воля"
  • Copyright: © 2008 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org