- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Студэнт з Гомеля -агент КДБ? Днямі 20-гадовы Улад Міхайлаў, які вучыўся ў Польшчы па праграме Каліноўскага зрабіў сенсацыйнае прызнанне: амаль год ён супрацоўнічаў з беларускімі спецслужбамі. У нядзелю ў Інтэрнеце з'явілася ягоная заява. "Я доўга думаў над гэтым рашэннем, — пачынаўся ліст студэнта. - Гэта было сапраўды няпроста. Такім чынам... Я агент КДБ "Вектар" і вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва. Фактычна я яго спыніў у лістападзе 2006-га, аднак гэтага сапраўды мала, і я вырашыў гаварыць пра гэта ўслых і прызнаць, што быў завербаваны беларускімі спец-службамі ў пачатку 2006 года. Гэтаму папярэднічала паўгода кантакту. Гэта час, за які я згубіў веру ў людзей, стаў падазроным, і, безумоўна, гэта адбілася на маім псіхічным стане. Былі пагрозы і шантаж і тэлефанаванні сябрам... Я зараз у Польшчы вучуся па праграме Каліноўскага. Хачу проста забыць аб тым, што было дагэтуль. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)