- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Парламенцкія выбары адбудуцца ў верасні? Днямі Аляксандр Лукашэнка прыняў старшыню Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну. Гэта значыць, што дадзены старт падрыхтоўцы да парламенцкіх выбараў. Згодна з паведамленнем афіцыйных крыніц, Лукашэнка і Ярмошына папярэдне дамовіліся, што выбары пройдуць не пазней канца верасня. Такім чынам, выбарчая кампанія павінна пачацца не пазней канца чэрвеня гэтага года. I прыйдзецца яна на "мёртвы сезон" - лета, пару адпачынкаў і працы на лецішчах. Вядомы вынік папярэдніх парламенцкіх выбараў у Беларусі, як, дарэчы, і рэферэндумаў. Цывілізаваная еўрапейская супольнасць, дэмакратычныя колы нашай краіны лічаць іх нелегітымнымі. У значнай ступені з-за гэтага Беларусь апынулася ў пэўнай палітычнай ізаляцыі. І тут відавочная віна Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая па законе павінна была забяспечыць свабоднае волевыяўленне людзей, захаванне ўсіх дэмакратычных працэдур падчас выбарчых кампаній і правядзення рэферэндумаў. У сувязі з гэтым паўстае пытанне: Ці мае Лідзія ЯРМОШЫНА маральнае права ўзначальваць Цэнтрвыбаркам падчас правядзення чарговых парламенцкіх выбараў?