- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адключылі... У мінулую суботу на сталічнай плошчы Бангалор адбылася санкцыянаваная гарадскімі ўладамі акцыя апазіцыі "Вялікі джынсавы фэст". Першая спроба правесці яе ў новым фармаце выклікала шматлікія спрэчкі і розныя ацэнкі. Тым не менш некалькі тысяч чалавек узялі ўдзел у мерапрыемстве, і ўладам нічога не заставалася, як проста адключыць электрычнасць і прыпыніць канцэрт. Як расказалі актывісты дэмакратьганага руху са Слуцка, напярэдадні акцыі супрацоўнікі кампетэнтных органаў настойліва рэкаменцавалі ім не ехаць у сталіцу. Падобная сітуацыя была і ў Салігорску. 15 верасня ў гэтым горадзе былі затрыманы актывісты Алег Борын і Аляксей Валабуеў. Абвінавачанне для апошніх часоў стандартнае — дробнае хуліганства, прасцей кажучы, нецэнзурная лаянка. Ні для каго ўжо не сакрэт, што напярэдадні і падчас вулічных акцый апазіцыянеры ўсе як адзін пачынаюць "лаяцца"... У мінскіх школах абсалютна "выпадкова" у гэты дзень былі наладжаны дыскатэкі, каб, барані Бог, хто-небудзь з вучняў не пайшоў на плошчу Бангалор. Дарэчы, жыхароў інтэрната Акадэміі кіравання, які знаходзіцца на Сурганава, таксама адправілі па дамах: маўляў, у інтэрнаце праводзіцца планавая дызінфекцыя. Цікава, але, згодна з правіламі, кожны інтэрнат напярэдадні навучальнага года павінен праходзіць такую апрацоўку. Атрымліваецца, летам пацукоў і тараканаў недаатруцілі... (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)