- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзмітрый Паўлічэнка адхілены ад пасады Распараджэннем міністра ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміра Навумава скандальна вядомы палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка адхілены ад пасады камандзіра 3-й брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войск МУС (в/ч 3214, Уручча, Мінск). Тым жа распараджэннем Паўлічэнка пераведзены ў распараджэнне камандуючага Унутранымі войскамі МУС. Гэтае кадравае перасоўванне афіцыйна пацвердзілі ў прэс-службе ўнутраных войск, але ад якіх-небудзь каментарыяў адмовіліся. Не сталі каменціраваць абставіны гэтага нечаканага рашэння і ў прэс-службе МУС. Затое дакладна вядома, што новым камандзірам брыгады спецназа стаў (і ўжо прадстаўлены асабістаму складу) палкоўнік Юрый Хаджымуратавіч Караеў. Гэта таксама нечаканае рашэнне, бо зусім нядаўна - у канцы ліпеня гэтага года - Караеў быў прызначаны камандаваць палком міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП) ГУУС Мінгарвыканкама. I яшчэ адзін цікавы момант: раней Юрый Караеў служыў у спецназе ўнутраных войск якраз пад камандаваннем Дзмітрыя Паўлічэнкі.