- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раскол "Малады фронт" страсаюць скандалы У незарэгістраванай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" - чарговая хваля разборак... Усё распачалося з таго, што ў аўторак прэс-служба арганізацыі распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што былы палітвязень Артур Фінькевіч зняты з пасады намесніка старшыні "Маладога фронту" нібыта "за дзеянні, накіраваныя на дыскрэдытацыю "Маладога фронту". Рашэнне прымалася соймам арганізацыі, і старшыня "Маладога фронту" Дзмітрый Дашкевіч пракаментаваў яго так: "Перад адхіленнем ад пасады намесніка старшыні Артуру неаднаразова прапаноўвалася агучыць свае планы: ці гэта амбіцыі заняць пасаду старшыні, ці гэта жаданне ствараць іншыя арганізацыі. Адмаўляючыся ад гэтых дзеянняў і памкненняў, Артур працаваў над імі таемна, з дапамогай інтрыг і змоў..." Намеснік старшыні "Маладога фронту" Іван Шыла дадае наступнае: "Калі ж стала зразумела, што большасць маладафронтаўцаў не падтрымлівае амбіцыі і інтрыгі Артура і ягоных таварышаў, яны пачалі працу па стварэнні фіктыўнай арганізацыі "Моладзь за Беларусь".