- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Савет ЕС працягнуў яшчэ на год, да 28 лютага 2020 года, абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі, у прыватнасці эмбарга на пастаўкі зброі і тэхнікі, а таксама візавыя санкцыі супраць чатырох беларускіх грамадзян. Такое рашэнне прынята 25 лютага, інфармуе сайт Савета ЕС. У паведамленні гаворыцца, што «меры ўключаюць у сябе эмбарга на пастаўкі зброі і тэхнікі», якія могуць быць выкарыстаны для рэпрэсій унутры краіны, а таксама «замарожванне актываў і забарону на паездкі для чатырох чалавек», бо іх лічаць «датычнымі да нераскрытых знікненняў двух апазіцыйных палітыкаў, бізнесмена і журналіста ў 1999 і 2000 гадах». «Савет таксама працягнуў забарону на прымяненне абмежавальных мер на экспарт біятлоннага рыштунку і спартыўных вінтовак і спартыўных пісталетаў спецыяльнага прызначэння ў Беларусь», – адзначаецца ў паведамленні.