- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За нашу і вашу свабоду! 12 гадоў, шаноўня чытачы, мы змагаемся за нашу і вашу свабоду. За гэты час "Народная воля" неаднойчы была на мяжы закрыцця. Выжыла! Таму што павінна была выжыць! Гэтага хацелі не толькі мы (выдавец, журналісты, увесь рэдакцыйны калектыў), але і Вы, тысячы, сотні тысяч чытачоў. Змаганне за "Народную волю" працягваецца. Нам, як і вам, паважаньгя прыхільнікі свабоднага слова, крыўдна і сорамна за дзеянні ўлад, якія вымусілі друкаваць газету ў "эміграцыі" - у суседняй Расіі. На Радзіме, бачыце, нам месца няма! Балюча праходзіць міма шапікаў, у якіх прадаецца шмат рознай "макулатуры", але забаронены гандаль "Народнай воляй", як, дарэчы, і іншымі незалежнымі выданнямі. Сярэднявечнае дзікунства ўзгадваецца, калі заходзіш на пошту і ў каталогах не знаходзіш "Народнай волі". І не адной "Народнайволі"... Нялёгка ў такіх жудасных умовах працаваць не толькі нам, народавольцам, але і ўсім, хто жадае Беларусі свабоды, дэмакратыі, росквіту нацыянальнай культуры, дабрабьпу. Вось і вырашылі мы, галоўныя рэдактары пяці недзяржаўных газет, звярнуцца да вышэйшай улады з канструктыўнай прапановай: здыміце беспадстаўныя перашкоды ў дзейнасці нашых выданняў. Ліст накіравалі на імя А.Лукашэнкі яшчэ ў канцы жніўня. Чакалі тыдзень, другі, трэці, чацвёрты... Праз паўтара месяцая літаральна вырваў копію адказу... (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)