- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мы чуем іх галасы -галасы нашага сумлення Кожны год "Дзяды" ў Курапатах - падзея вельмі хвалюючая, вельмі значная для душы. Кожны год у жалобнага дня, калі па даўняй народнай традыцыі ўшаноўваецца памяць продкаў, пры знешнім, на першы погляд, падабенстве свая адметнасць. І гэтым разам 2 лістапада, калі жыхары і госці Мінска ўжо ў дваццаты раз выйшлі на Курапацкі шлях, адчувалася нешта незвычайнае. Упершыню, дзякуй Богу, ніякія прыгоды-перашкоды не супынялі ўрачыстае шэсце; не азмрочвалі настрой, як раней, пагрозлівымі крыкамі-забаронамі шматлікія міліцыянты. Іх амаль не было відаць. І людзі нарэшце змаглі спакойна-ўрачыста, з ціхай удумнасцю і прасветленасцю на тварах, прайсці па вуліцах сталіцы да святых магіл, пакланіцца закатаваным нелюдзямі дзядам і прадзедам, вядомым і безыменным землякам, што ляжаць пад шатамі соснаў не толькі ў Курапатах, а і ў іншых мясцінах Мінска, усёй Беларусі і на аб-шарах былой камуністычнай імперыі. Што ж збірае людзей разам у такі дзень, не дае ім забыць тое, што не падлягае забыццю, ды абмінае абыякавых? Гэта цікавіць мяне больш за ўсё.