- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вячаслаў Оргіш, доктар філасофскіх навук Як апазіцыя будзе ў чарговы раз спрабаваць галавой прабіць сцяну... Зусім нядаўна Палата прадстаўнікоў унесла змяненні ў выбарчае заканадаўства. Грамадству навязаны новыя правілы гульні, якія яшчэ болын узмацняюць кантроль "Чырвонага дома" за фарміраваннем мясцовага дэпутацкага корпуса. Будзе вялікай нечаканасцю, калі пасля 14 студзеня сярод 22 тысяч абраных дэпутатаў мы здолеем адшукаць хаця б паўсотнідэмакратаў. Апошнія папраўкі ў сістэму выбараў ператварылі яе ў так званую мажарытарную сістэму адноснай болынасці. Цяпер пераможцам на выбарах робіцца той кандыдат, які набірае звычайную болынасць галасоў выбаршчыкаў. Ніякага другога тура праводзіцца не будзе. Ухвалены Палатай прадстаўнікоў выбарчы фармат дае вартавым рэжыму магчымасць кантраляваць працэс, нават не пакідаючы цеплых кабінетаў. Апазіцыйнаму кандыдату ў новых умовах выбарчай працэдуры прайсці ў мясцовыя дэпутаты будзе цяжэй, чым пралезці праз ігольнае вушка. Тым не менш беларуская апазіцыя рыхтуецца заваёўваць мясцовую ўладу. У каторы ўжо раз свет стане сведкам таго, як дэмакраты будуць спрабаваць, вобразна кажучы, галавой прабіць сцяну. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)