- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Аднадзёнку» адмянілі З дырэктарам брэсцкага завода "Цвегатрон" не працягнулі працоўны кантракт. Адміністрацыя брэсцкага завода "Цветатрон" вымушана адмяніць уласны загад пра пераход на аднадзённы працоўны тыдзень. Свой уклад у аднаўленне справядлівасці ўнесла "пярвічка" прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), якая запатрабавала ад кіраўніцтва прадпрыемства выканання калектыўнай дамовы і аплаты людзям вымушанага прастою з разліку 2/3 тарыфнай стаўкі. Праблемы няпоўнага рабочага тыдня актывісты "пярвічкі" РЭП узнялі яшчэ летась, у кастрычніку, хаця праца па схеме "адзін працоўны дзень на тыдзень" на заводзе практыкавалася ўжо два гады. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)