- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ва ўказе кіраўніка краіны «Аб узнагароджанні» №90 ад 25 лютага сцвярджаецца, што дзяржаўнымі ордэнамі, медалямі і званнямі адзначаны за шматгадовую плённую працу прадстаўнікі розных прафесій – і ваенныя, і міліцыянеры, і аператыўнікі, і тыя, хто ратуе людзей у час пажару і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, і прадстаўнікі цывільных прафесій – хімічнай прамысловасці, машынабудавання, гандлю, грамадскай авіяцыі, сацыяльнай абароны насельніцтва, аховы здароўя, навукі, адукацыі і культуры. Узнагароджаны 143 чалавекі. Што звяртае на сябе ўвагу – у спісе шмат сілавікоў, напрыклад, сем супрацоўнікаў МУС, якія працуюць ва ўпраўленнях па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, адзначаны медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку». Сярод узнагароджаных муляры, слесары, прадаўцы, настаўнікі, вучоныя, суддзі, лётчыкі, сцюардэсы, чыноўнікі розных рангаў і кіраўнікі прадпрыемстваў.