- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Свая гульня Рэнэ ван дэр Ліндэна На мінулым тыдні старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў сустрэўся з кіраўніком Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэнам. Арганізаваў сустрэчу спікер Дзярждумы Расіі Барыс Грызлоў. Перад сустрэчай Канаплёў заявіў, што раней старшыня ПАСЕ меў намер прыехаць з візітам у Беларусь, а таксама прапаноўваў правесці канферэнцыю па пытаннях міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Паводле слоў Уладзіміра Канаплёва, цяперашняя сустрэча павінна была канкрэтызаваць гэтыя прапановы. "Зараз мы вывучаем сітуацыю, кабзразумець, магчыма будзе рэалізаваць гэтую ідэю альбо не. Зразумела, што ўмовы такога візіту павінны быць прымальныя і для афіцыйнага Мінска, і для мяне", - сказаў журналістам Рэнэ ван дэр Ліндэн. Рэнэ ван дэр Ліндэн не падтрымлівае ідэю ізаляцыі Беларусі і лічыць, што з беларускай уладай можна весці дыялог. Сустрэча з Канаплёвым, няхай сабе і нефармальная, - сведчанне гэтаму. У прэс-службе ПАСЕ пацвярджаюць, што ван дэр Ліндэн сапраўды выказваў гатоўнасць прыехаць у Беларусь, "калі гэта дапаможа Беларусі на шляху да дэмакратыі". (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)