- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лёс да Кіева давядзе. Сустрэча з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам, "аранжавай прынцэсай" Юліяй Цімашэнка, старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімірам Літвіным, а таксама лекцыя для членаў навуковага савета Кіеўскага нацыянальнага універсітэта — такая праграма была запланавана для беларускага кіраўніка падчас яго першага афіцыйнага візіту ва Украіну. Так, хоць мы і блізкія суседзі, але візіт ва Украіну для Аляксандра Лукашэнкі першы афіцыйны. Іран альбо Індыя да нядаўняга часу прадстаўлялі для нас большую цікавасць. І ўсё ж якую б нянавісць ні адчувай беларускі кіраўнік да "аранжавай рэвалюцыі", але абставіны вымусілі ісці на збліжэнне з Кіевам. Яшчэ напярэдадні гэтага візіту адны эксперты адзначалі эканамічныя аспекты магчымага супрацоўніцтва. Па-першае, таму, што Украіна — гэта вялікі рынак, на які Беларусь спрабуе прабіцца, па-другое — гэта магчымыя альтэрнатыўныя маршруты для паставак нафты.