- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чатыры пытанні Аляксандру Лукашэнку. Аляксандр Лукашэнка зноў прадэманстраваў цуды кампетэнтнасці. Знаходзячыся ў Кіеве, ён заявіў, што ніякай праблемы свінога грыпу не існуе; што ён ведае, па якой прычыне свет то крахтане, то зарохкае; што ён інфармаваны пра інтрыгі сусветных фармацэўтычных кампаній… Але ў галоўным кампетэнтнасці кіраўнік Беларусі не праявіў. Дакладную колькасць памерлых у Беларусі ад свінога грыпу ён не ведаў. Усяляк дэманструючы спакойнае стаўленне да праблемы, Лукашэнка не сказаў пра галоўнае, не адказваў на самыя важныя пытанні. Але пытанні гэтыя не могуць не быць агучанымі. Першае. На канец мінулага тыдня ў нашых суседзяў — Літве і Польшчы — ніводзін чалавек ад свінога грыпу не памёр. Дык як жа здарылася, што літоўскія і польскія медыкі здолелі выратаваць сваіх людзей, а беларускія не здолелі?