- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Няма такога злачынства, каб столькі ўтрымліваць майго сына...» Актывіст грамадзянскай кампаніі 'Еўрапейская Беларусь" Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку пратэсту ў мінскім следчым ізалятары і мае намер трымаць яе, пакуль яго не вызваляць. Калі зыходзіць з ягоных лістоў родным і сябрам, хлопец галадае ўжо больш за тыдзень. Аб сваім рашэнні Аляксандр Баразенка абвясціў у лісце паплечніцы па кампаніі Паліне Дзьякавай. Па яе словах, напрамую аб акцыі пратэсту апазіцыянер не заявіў, таму што інакш яго ліст не прапусціла б турэмная цэнзура. "Сёння 10.11.08 даеў, нарэшце, усе прадукты, — напісаў актывіст "Еўрапейскай Беларусі". — Да самога вызвалення нічога перадаваць не трэба. Думаю, гэта ты зразумееш... I яшчэ: паколькі я пачаў тое, аб чым ты ўжо павінна была здагадацца, то на суд мне трэба прынесці два пакеты соку — таматнага або агародніннага". Паміж радкамі Аляксандр таксама намякнуў аб сваім намеры галадаць і ў лісце бацькам. "Апошні раз мы бачылі сына 30 кастрычніка — з тых часоў не маглі дамагчыся спаткання з ім, — распавяла "Народнай волі" маці зняволенага Алена Баразенка.