- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Поўная ізаляцыя Аляксандра Казуліна Адвакату Ігару Рынкевічу забаранілі сустрэчы з Аляксандрам Казуліным на ўвесь тэрмін галадоўкі экс-кандыдата ў прэзідэнты. Як заявіў спадар Рынкевіч, гэта "асабістае рашэнне" начальніка калоніі "Віцьба-3" Віталія Агністыкава. "Ён мне сказаў, што нясе адказнасць за жыццё ўсіх асуджаных, — паведаміў адвакат. - Ён лічыць, што сустрэча са мнойаслабіцьКазуліна" Паводле слоў І.Рынкевіча, вечарам 30 кастрьганіка, адразу пасля сустрэчы з прадстаўнікамі АБСЕ, Аляксандр Казулін і Сяргей Скрабец былі памешчаны ў шпіталь. Паводле слоў І. Рынкевіча, абодва напісалі заявы, у якіх "выказалі жаданне па-ранейшаму знаходзіцца ў атрадзе". "Можна меркаваць, што яны апасаюцца знаходзіцца асобна ад людзей",- зазначыў адвакат. Ён таксама сказаў, што ў сваіх заявах А. Казулін і С. Скрабец напісалі аб тым, што не маюць ніякіх прэтэнзій да медперсаналу. На думку І. Рынкевіча, забарона на сустрэчы з А. Казуліным з'яўляецца парушэннем 62-га артыкула Канстытуцыі, а таксама норм Крымінальна-выканаўчага кодэкса і правілаў унутранага распарадку калоніі, якія не дазваляюць абмяжоўваць наведванне асуджаньгх адвакатам для аказання прававойдапамогі. (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)