- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Безгалосыя. Мы беларусы, з розным колерам вачэй і валасоў, у нас розныя палітычныя сімпатыі і розныя светапогляды, але ёсць тое, што нас аб'ядноўвае — нам неабыякавы лёс краіны. Менавіта гэта павінны былі ўчора прадэманстраваць дзесяць беларусаў, якія прэтэндуюць на самую высокую пасаду ў дзяржаве. Не прадэманстравалі. Наадварот, пасяджэнне ЦВК, на якім і вызначалася, хто стане кандыдатам у прэзідэнты, паказала, што многіх з тых, хто балатуецца ў прэзідэнты, не вельмі і хвалюе лёс краіны, лёс народа. Лукашэнка праігнараваў цырымонію ўручэння пасведчання кандытата ў прэзідэнты. Наведванне Парка высокіх тэхналогій яму падалося больш важным. Нібыта заўтра той Парк захопяць іншапланецяне і магчымасці сустрэцца са спецыялістамі па высокіх тэхналогіях у яго больш не будзе.