- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ехалі да Лукашэнкі, а трапілі да беспрацоўнай. Днямі некалькі дзясяткаў чалавек наведалі грамадскую прыёмную кандыдата на пасаду прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, якая адкрылася ў Мінску. Яны спадзяваліся сустрэцца з дзеючым прэзідэнтам. Спадзяваліся, што іх выслухаюць і дадуць нейкі ход справам, якія людзі спрабуюць вырашыць гадамі. Аляксандра Лукашэнкі ў прыёмнай не было. Ён не прыйшоў ні праз гадзіну, ні праз некалькі гадзін. У прыёмную літаральна на некалькі хвілін завітала давераная асоба кандыдата — Аляксандр Радзькоў. Такім чынам, візіт быў марным. Хаця шмат хто прыехаў дзеля гэтай сустрэчы ў Мінск здалёк. Людзі пачалі разам выказваць сваё абурэнне "Народнай Волі". Марыя Станіславаўна Капліна расказала: "Радзькоў адразу сказаў: "Чаго вы прыйшлі сюды?! Па якіх пытаннях?! Вы сытыя і апранутыя. Навошта прыйшлі?" А я яму адказваю: "Маю дачку забіў служачы, які адкупіўся за 50.000 долараў. Наркабарон… А дачка мая стала сведкай наркатрафіку, вось яе і забілі як сведку. Дык да каго мне ісці?" Я нічога ад іх не прашу, я толькі тры з паловай гады прашу расследаваць справу. Больш нічога!"