- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь на парозе паліўнага крызісу? Днямі ў рэдакцыю патэлефанаваў чытач з Брэсцкай вобласці і расказаў аб праблеме, з якой сутыкнуліся многія ўладальнікі аўто - на запраўках здараюцца перабоі з дызельным палівам. "Што гэта: пачатак паліўна-энергетычнага крызісу ці папросту паліва вывозіцца за межы Беларусі, у суседнія краіны?" - рытарьгана пытаўся суразмоўца. Каб высветліць, ці чакаюць нашу краіну "сюрпрызы", звязаныя з недахопам нафтапрадукцыі, карэспандэнт Народнай волі" звярнуўся ў аддзел сбыту нафтапрадуктаў Мінскаўтазапраўкі. Там паведамілі, што на пачатак мінулага тыдня праблем з палівам не было: "Адзінае, што можам сказаць, на аўтазапраўках сапраўды выраслі чэргі. Звязана гэта з павышаным попытам на тое ж дызельнае паліва. Разумееце, у Польшчы яно каштуе на парадак даражэй. Таму яго выгадна ад нас вывозіць. Але магу вас супакоіць, што запас паліва на тыдзень наперад у Мінску ёсць. Ці ўдасца пазбегнуць праблем на паліўным рынку да канца бягучага года? Тут многае залежыць ад Расіі. Бо асноўныя аб'ёмы нафтапрадуктаў у Беларусь паступаюць менавіта з суседняй краіны". (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)