- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кандыдаты-невідзімкі. Учора ў Мінску карэспандэнт "Народнай Волі" марна патраціў тры гадзіны ў пошуках пікетаў кандыдатаў у прэзідэнты. Выбарчая кампанія ў Беларусі знаходзіцца на адным з самых важных этапаў — этапе агітацыі. І, здавалася б, кандыдаты, якія наперабой скардзяцца на тое, што ім выдзелена для выступлення перад выбаршчыкамі вельмі мала эфірнага часу, павінны запаланіць беларускую сталіцу і рэгіёны краіны сваімі пікетамі. Учора вырашыў паназіраць, як агітуюць за кандыдатаў у прэзідэнты ў сталіцы. 10 раніцы. Выхад з метро "Акадэмія навук". Пікет у падтрымку Уладзіміра Някляева. Пад сцягам грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" за Уладзіміра Пракопавіча агітуе малады чалавек Юрый. "З самага ранку тут стаю, — гаворыць ён. — Месца хоць і люднае, але не вельмі зручнае для размоў з людзьмі — хто на працу спяшаецца, хто на вучобу. Але бывае, што людзі самі падыходзяць, цікавяцца. Расказваю ім пра Някляева". Пагутарыўшы з карэспандэнтам "Народнай Волі", Юрый працягнуў агітаваць мінчан. Раздаваліся візітоўкі з кантактным тэлефонам штаба Някляева, улёткі, на якіх былі пазначаны дата і час выступлення кандыдата ў эфіры беларускага тэлебачання і радыё.