be
pdf

Народная Воля 186-187/2006

Новая калона Група актывістаў грамадскіх аб'яднанняў Магілёва, Бабруйска, Горак, Крычава і шэрагу іншых раёнаў вобласці ў адказ нарашэнне Палітычнага савета аб'яднаных дэмакратычных сіл аб верагодным скліканні вясной наступнага года другога Кангрэса дэмсіл, распачала збор подпісаў за адмену гэтага рашэння. Зварот плануецца накіраваць палітрадзе АДС і асабіста Аляксандру Мілінкевічу. Падпісанты лічаць, што ў найбліжэйшай перспектыве правядзенне такога форуму не з'яўляецца мэтазгодным. У гэтым дакуменце выказваецца перасцярога, што "ініцыятары Кангрэса пад прыстойным прыкрыццём свайго клопату аб развіцці дэмакратьганых заваёў, дасягнутых аб'яднаным дэмакратычным рухам у бягучым годзе, насамрэч маюць на мэце толькі адну задачу - пераабранне лідэра аб'яднанай дэмакратыі альбо значнае абмежаванне ягоных функцый і паўнамоцтваў". Аўтары магілёўскага звароту (у ліку якіх вядомыя ў рэгіёне грамадскія дзеячы Віталь Васількоў, Алесь Чыгір, Андрэй Юркоў, Алесь Агееў, Віталь Макаранка, Пётр Мігурскі) выказваюцца таксама супраць выкарыстання кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы дзеля збору подпісаў за абранне дэлегатаў на Кангрэс, як гэта прапанавана ініцыятарамі склікання форуму. Яны лічаць, што "цяпер, калі апазіцыя рэальна засведчыла свае сілы, адчула падтрымку ў грамадстве і мае шанцы замацаваць дасягнутае праз шчыры ўдзел у выбарчай кампаніі, трэба мацаваць адзінства, а не ставіць яго пад удар". (фрагмэнт, больш падрабязна ў PDF-файле)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК "Народная Воля"
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2006-11-23
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК "Народная Воля"
  • Copyright: © 2008 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выдаецца з ліпеня 1995 на беларускай і рускай мовах; Адрас рэдакцыі: 220030 Мінск, вул. Энгельса 34а; прыёмная: тэл./факс (017) 3286871; тэл./факс рэкламнага аддзела: 3286904, 3286906; e-mail: nv@promedia.by; http://www.nv-online.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org